тлумачэнне слова:
кукурузнік1, -а, мужчынскі род размоўнае слова 1. Поле, засеянае кукурузай. Працаваць у кукурузніку. // Сцёблы кукурузы. З галін расы скаціўся гузік, Гарыць, трымаючы прамень. Настроіў вушы кукурузнік: Мо набліжаецца сухмень? Калачынскі. 2. Чалавек, які займаецца вырошчваннем кукурузы. Ульяна змоўчала і пра нядбайных кукурузнікаў, і пра іншае. Лось. кукурузнік2, -а, мужчынскі род размоўнае слова Пра лёгкі вучэбна-трэніровачны самалёт, прыстасаваны для начнога бомбакідання ў час Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню за некалькі дзён у небе паказаліся нашы знішчальнікі, «кукурузнік» шугануў нам на галаву лістоўкі з заклікам: «Трымайцеся»! С. Александровіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com