тлумачэнне слова:
курс1, -у, мужчынскі род
1. Напрамак руху, шлях (карабля, самалёта і пад.). Змяніць курс карабля. ▪ Самалёт цвёрда лёг на свой курс — на захад. Новікаў.
2. пераноснае значэнне Напрамак палітыкі, дзейнасці. Курс на політэхнізацыю навучання. Курс на індустрыялізацыю краіны.
курс2, -а, мужчынскі род
1. Сістэматычны выклад якой-н. навуковай дысцыпліны, галіны ведаў, а таксама падручнік, які з'яўляецца такім выкладам. Курс гісторыі партыі. Курс вышэйшай матэматыкі.
2. Увесь аб'ём якога-н. навучання. Курс сярэдняй школы. Універсітэцкі курс.
3. Навучальны год у спецыяльнай сярэдняй і вышэйшай навучальных установах. Закончыць тры курсы інстытута. // размоўнае слова Студэнты пэўнага года навучання. Пяты курс здае дзяржаўны» экзамены.
4. толькі множны лік (курсы, -аў). Форма паскоранай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў. Курсы шафёраў. Курсы перападрыхтоўкі настаўнікаў.
5. Закончаны цыкл лячэбных працэдур. Курс лячэння.
6. У СССР — вартасць каштоўных папер, якая ўстанаўліваецца спецыяльнымі дзяржаўнымі нарматыўнымі актамі; у капіталістычных краінах — цана, па якой на біржы прадаюцца і купляюцца акцыі, аблігацыі, вэксалі і інш. каштоўныя паперы.
•••
У курсе чаго (быць) — пра дасведчанасць у чым-н.
Увайсці ў курс глядзі увайсці.
Увесці ў курс глядзі увесці.
[Ад лац. cursus — ход, цячэнне.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com