курыца

тлумачэнне слова:

  курыца, -ы; множны лік куры, -эй (з лічэбнік 2, 3, 4 курыцы, -рыц); жаночы род
    1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яец і мяса; самка пеўня. Куры сакочуць. ▪ На двары кудахталі куры, недзе за сцяной рохкаў парсючок. Асіпенка. // Мяса курыцы; кураціна. Суп з курыцай.
    2. Самка птушак атрада курыных.
    •••
    Класціся спаць з курамі глядзі класціся.
    Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае, нязначнае, з вялікімі недахопамі.
    Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае, непатрэбнае.
    Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).
    Мокрая курыца — а) пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека; б) пра растрывожанага, спалоханага чалавека. Паехала касірка, а мы стаім, як мокрыя курыцы, і адзін аднаму ў вочы зірнуць не можам. Пальчэўскі.
    (Пісаць) як курыца лапай — неразборліва; так, што нельга разабраць.
    Сляпая курыца — пра блізарукага чалавека.
    Спаць і курэй бачыць (пасвіць) глядзі спаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com