кусок

тлумачэнне слова:

  кусок, -ска, мужчынскі род
    1. Аддзеленая (адбітая, адрэзаная, адламаная і пад.) частка чаго-н.; кавалак. Кусок цэглы. Кусок сала. Кусок матэрыі. ▪ Сцёпка адламаў кусок аладкі і стаў есці. Колас. [Міколка] браў кусок бяросты, запальваў яе. Лынькоў. // пераноснае значэнне Сродкі існавання, пажыткі. Будзе раток, будзе і кусок. Прыказка.
    2. Наогул частка чаго-н. [Гудовіч:] Сёння я досыць ладны кусок другога акта аднавіў. Крапіва. — Да гадзіны другой вярнуся, дык яшчэ ў мяне добры кусок дня ў запасе. Гартны.
    3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна. Кусок мыла. Кусок крэйды.
    •••
    Адрэзаны кусок (кавалак) — пра чалавека, які аддзяліўся ад сям'і, жыве самастойна, незалежна.
    Дурня (басяка і пад.) кусок — пра добрага ўвогуле чалавека, які памыляецца або робіць зло толькі ў даным канкрэтным выпадку.
    Збіраць кускі (кавалкі) глядзі збіраць.
    Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) каму — хто-н. не можа есці ад крыўды, хваробы, стомленасці і пад.
    Кусок (кавалак) хлеба — сродкі для існавання, пажыткі.
    Смачны кусок (кавалак) — пра што-н. прывабнае, спакуслівае.
    Уварваць кусок (кавалак) глядзі уварваць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com