лава

тлумачэнне слова:

  лава1, -ы, жаночы род
    Прадмет сялянскай мэблі — шырокая дошка на ножках для сядзення, звычайна прыстаўленая да сцяны. Ад мыцельніка да стала працягнулася шырокая жаўтлявая лава. Алешка. Госць лавы не праседзіць. Прыказка. // Тое, што і лаўка1 (у 1 знач.). У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед. Зарыцкі.
    •••
    Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных глядзі сесці.
  лава2, -ы, жаночы род
    1. Расплаўленая мінеральная маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі. Патокі лавы.
    2. пераноснае значэнне Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н.; лавіна. Можа, і не дагнаў бы авечак [Алёша], каб не дзядзька Сымон.. Проста на яго неслася авечая лава. Гамолка.
    3. у значэнне прыслоўе лавай. Суцэльным патокам. Радасць льецца лавай.
  лава3, -ы, жаночы род
    Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава казакоў. ▪ Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў. Гурскі.
      [Польск. ława — рад, шарэнга.]
  лава4, -ы, жаночы род
    Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. Між ствалоў сасновых Ноч і дзень Тут, па ўсіх забоях кожнай лавы, Рэха навальнічнае гудзе. Аўрамчык.
  лава5, -ы, жаночы род
    размоўнае слова Вялікі абшар, аднастайны масіў чаго-н. Направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі. Колас. Уборка і малацьба збожжа былі скончаны, на палях зелянела шырокая лава руні. Паслядовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com