лад

тлумачэнне слова:

  лад1, -а і -у, месны склон аб ладзе, у ладу; множны лік лады, -оў; мужчынскі род
    1. -у; звычайна адзіночны лік (з азначэннем). Дзяржаўная ці грамадская сістэма, арганізацыя. Сацыялістычны лад. Першабытнаабшчынны лад. Рабаўладальніцкі пад.
    2. -у. Уклад жыцця. Лабановіч доўга хадзіў па пакоіку, намячаючы больш-менш сталы і пэўны лад свайго жыцця. Колас. // пераноснае значэнне Сэнс жыцця, спосаб жыцця. Ля завадзі, сярод чароту, сяджу я схілены ў тры пагібелі і не ўстану, не пайду, пакуль не зразумею самы лад жыцця людскога як мае быць... Бядуля.
    3. -у. размоўнае слова Згода, дружба. Бацькі .. [Аксёна] былі маўклівыя. Між імі не было ні добрага ладу, ні сваркі. Дуброўскі. [Мацей:] — Здаецца, і любяць адно аднаго, дастатак ёсць, а ладу няма: адсюль-адтуль ды ў сварку за дробязь якую. Пальчэўскі. [Аленка:] — А ты як-небудзь паладзь з бацькам. [Сцёпка:] — Потым паладзім, а цяпер ладу не будзе. Колас. // Парадак, зладжанасць. Вялікім клопатам лета былі дарогі.. Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі. Вядома, да ладу яшчэ далёка, дарогі яшчэ багата дзе рэжуць без нажа. Мележ. Гуркацяць, гудуць маторы Ці пры сонцы, ці пры зорах, Калі ў працы лад, Кожны сэрцам рад. Кірэенка.
    4. -у. Спосаб, манера; узор. На ваенны лад. На новы лад. На свой лад. ▪ Домікі, найбольш на вясковы лад, то заходзілі ў глыб двароў, то выступалі на самую вуліцу. М. Стральцоў. Снег пад нагамі ў прахожых звінеў на сотні ладоў. Шамякін.
    5. -у. Настрой, гумор; тон. Гумарыстычны лад. Філасофскі пад. Самотны лад. ▪ Дарога, яе прысады настройвалі Русаковіча на лірычны лад. Паслядовіч.
    6. -у. У музыцы — спосаб пабудовы гукараду, арганізацыя музычных гукаў; строй музычнага твора. Ніхто з нас не ведаў слоў песні. Але мы хутка засвоілі яе лад і дружна пачалі падпяваць адным голасам. Якімовіч. // У паэзіі — пабудова паэтычнага твора, яго строй і эмацыянальная афарбоўка. Вобразны лад. Урачысты лад. ▪ Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала. Палітыка.
    7. -а. Адно з дзяленняў на грыфе струнных музычных інструментаў; клавіша гармоніка, баяна, клапан духавога інструмента. Вася прабег пальцамі па ладах, расцягнуў гармонік. Асіпенка.
    8. -у; звычайна адзіночны лік Сістэма будовы, склад мовы. Граматычны лад беларускай мовы.
    •••
    Давесці (прывесці) да ладу глядзі давесці.
    Дайсці (да) ладу глядзі дайсці.
    Даць лад глядзі даць.
    Збіцца з ладу глядзі збіцца.
    Ладу не дабраць глядзі дабраць.
    Навесці лад глядзі навесці.
    На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.
    На свой лад — па-свойму.
    На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).
    На ўсе (розныя) лады — па-рознаму. На ўсе лады заліваліся жаваранкі, свісталі шпакі. Дайліда. Мелодыя акрыляецца, мяняе тэмп, паўтараецца на розныя лады. Бядуля.
    Не ў лад — нязладжана, нястройна; не ў адпаведнасці з чым-н.
    Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.
    Ні складу, ні ладу глядзі склад.
    Скланяць на ўсе лады глядзі скланяць.
    Спор ды лад (у рабоце, жыцці і інш.) глядзі спор.
    Спяваць на новы лад глядзі спяваць.
    У лад — зладжана, стройна; у адпаведнасці з чым-н.
    У ладу; у ладах з кім-чым — дружна, у згодзе.
    (Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.
  лад2, -у, мужчынскі род
    У граматыцы — катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці.
    •••
    Абвесны лад — катэгорыя дзеяслова» якая абазначае рэальнае дзеянне, што адбываецца ў цяперашнім, прошлым і будучым часе.
    Загадны лад — катэгорыя дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю.
    Умоўны лад — катэгорыя дзеяслова, якая абазначае магчымае, пажаданае або мяркуемае дзеянне.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com