лазіць

тлумачэнне слова:

  лазіць, лажу, лазіш, лазіць; загадны лад лазь; незакончанае трыванне (пра дзеянне, якое паўтараецца, адбываецца ў розны час, у розных напрамках).
    1. Чапляючыся, карабкаючыся, узбірацца на што-н. або апускацца ўніз. Лазіць па гарах. Лазіць у склеп. ▪ Клён стаіць яшчэ, той самы клён, на які мы лавілі ў свой час. Брыль. Шамота раз'язджаў па раёну, лазіў па рыштаваннях, заходзіў у новыя хаты. Дуброўскі. // Перамяшчацца па чым-н. паўзком, сагнуўшыся; поўзаць. Доўга я лазіў тады па траве, збіраючы матчыны пацеркі, але ўсіх не сабраў. Бажко.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Хадзіць, снаваць дзе-н. Высока падкасаўшы штаны, гаспадар лазіць па загонах. Бажко. Між вялікіх лазяць дзеці, Так як мышы між снапоў, Ім вядома ўсё на свеце, Хто што робіць з дзецюкоў. Крапіва.
    3. Пранікаць, прабірацца куды-н., унутр чаго-н. паўзком, сагнуўшыся і варочацца назад. Лазіць пад стол. ▪ У хату [праз] вокны лавілі людзі, вылазілі, абыходзілі вакол хаты, спрачаліся. Нікановіч. // Уваходзіць у што-н. вадкае. Пасля гэтага здарэння дзед канчаткова рашыў ніколі болей у ваду не лазіць. Лынькоў.
    4. Прабірацца, уваходзіць куды-н. скрытна, крадучыся. Лазіць па чужых садах. ▪ Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў і патронаў. Грахоўскі.
    5. размоўнае слова Забірацца рукой у што-н.; шукаць, намацваць.
    •••
    За словам (па слова) у кішэнь (кішэню) не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.
    Лазіць па чужых кішэнях — займацца кішэнным крадзяжом.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com