ламаць

тлумачэнне слова:

  ламаць, ламлю, ломіш, ломіць; прошлы час ламаў, ламала; загадны лад ламі; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Згінаючы, удараючы з сілай, аддзяляць часткі чаго-н. або раздзяляць што-н. на часткі; крышыць. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай. Колас. Капельмайстар узяў з абознай фурманкі паўбулкі хлеба і ламаў яе па кавалку таварышам. Брыль. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Ад ракі далятаў няроўны гул: ламала лёд па парогах. Савіцкі.
    2. Пашкоджваць часткі цела, косці: нявечыць, калечыць. Ламаць крылы. Ламаць рэбры.
    3. Здабываць, разбіваючы, разломваючы якой-н. прыладай. Ламаць вапняк ломам.
    4. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць. Ламаць плот. Ламаць дзверы. // пераноснае значэнне Парушаць, змяняць без патрэбы. Ламаць план. ▪ [Начальнік:] — Будзеш ведаць, як саставы затрымліваць, графікі ламаць. Нядзведскі.
    5. (ужываецца звычайна ў форме інфінітыва або прошлага часу); пераноснае значэнне Разбураць, знішчаць што-н. аджыўшае, традыцыйнае, прывычнае. Гістарычны прагрэс народных мае ламаў векавыя асновы, разбураючы ўсё тое, што перашкаджала руху наперад. Пшыркоў. Старую тэхналогію нам трэба ламаць неадкладна. «Звязда». // Рэзка, крута змяняць (характар, прывычкі, паводзіны чалавека). [Карызна:] — Трэба ламаць сябе, трэба выкрышваць з сябе гэтыя закамянелыя парасці дробнабуржуазнай псіхікі. Зарэцкі. // Разбураць, змяняць у горшы бок. Ламаць сям'ю. ▪ [Ляшчэня:] А можа сапраўды не трэба ламаць жыццё, калі кахаеце адзін другога? Губарэвіч.
    6. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты. Гуло, звінела ў галаве, і рэзкі, тугі боль ламаў паясніцу. Сачанка. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Было так ціха, што ламала скроні. Мележ.
    7. размоўнае слова Запрашваць за што-н. высокую цану. Калі якая баба і вынесе на рынак кухан або піражок.., дык ломіць за яго без .. сораму і сумлення. Мехаў.
    •••
    Ламаць галаву над чым — біцца над рашэннем якой-н. задачы, якога-н. пытання; старацца зразумець што-н. Доўга трымаў .. [генерал] Сцяпанава на сваім камандным пункце. Ламаў галаву, што зрабіць з гэтым вісусам. Алешка. Ніколі .. [Лене] яшчэ не даводзілася так ламаць галаву над жыццёвымі пытаннямі. Няхай.
    Ламаць (разыгрываць) камедыю — прыкідвацца перад кім-н., крывадушнічаць.
    Ламаць коп'і — спрачацца аб чым н.; з запалам адстойваць што-н., змагацца за што-н.
    Ламаць рукі (пальцы) — аб жэсце, якім выражаецца вялікае гора, ўзрушэнне. — Што ж гэта будзе?.. — ламала сабе рукі маладзіца. Нікановіч.
    Ламаць хрыбет каму — пераадольваць каго-н. у барацьбе.
    Ламаць шапку перад кім уніжацца, ліслівіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com