ланцуг

тлумачэнне слова:

  ланцуг, -а, мужчынскі род
    1. Рад аднолькавых металічных звенняў, паслядоўна злучаных адно з адным. Ланцуг якара. ▪ Дзядзька Алесь з важатым ускацілі камель абрэзанай калоды на сані і прывязалі ланцугом. Якімовіч. // толькі множны лік (ланцугі, -оў). Аковы, кайданы. Трое стражнікаў абхапілі з усіх бакоў, надзелі ланцугі.. на чорныя мазолістыя рукі Андронавы. Каваль. Ішлі на пошукі схаваных скарбаў у ланцугі закованыя людзі. Дубоўка. // пераноснае значэнне Тое, што скоўвае свабоду, волю, гняце каго-н. На зямлі раскутай Носяць шум вятры: «Бальшавіцкім гневам Знят ланцуг пакуты, — Вы — гаспадары!» Колас.
    2. Суцэльны рад, сукупнасць каго-, чаго-н. Ланцуг электрычных агнёў. ▪ З дзвярэй фанернага цэха выпаўзаў .. ланцуг пустых ваганетак. Чорны. // Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад другога. Ланцуг аўтаматчыкаў. Рассыпацца ў ланцуг. ▪ Ланцуг чырвонаармейцаў ляжаў перад узгорачкам. Дудо. // Рад гор. Горны ланцуг.
    3. пераноснае значэнне Бесперапыннае ўзаемазалежнае развіццё чаго-н.; паслядоўны рад падзей, думак і пад. Ланцуг асацыяцый. ▪ Нават і так званыя шкодныя драпежнікі маюць пэўнае значэнне ў агульным ланцугу заканамернасцей прыроды. В. Вольскі.
    4. спецыяльны тэрмін Устаноўка з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію. Электрычны ланцуг. Ланцуг правадоў.
    5. у значэнне прыслоўе ланцугом. У рад, адзін за другім. Беглі хутка ланцугом партызаны. Мележ.
    •••
    І на ланцугу (ланцугом) не зацягнеш глядзі зацягнуць.
    На ланцугу не ўтрымаць глядзі утрымаць.
    Пасадзіць на ланцуг глядзі пасадзіць.
    Як з ланцуга сарваўся глядзі сарвацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com