лапа

тлумачэнне слова:

  лапа, -ы, жаночы род
    1. Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак. Гусіная лапа. ▪ [Стралец:] — Чмыхае мядзведзь носам ды абараняецца пярэднімі лапамі ад чмялёў. Якімовіч. // размоўнае слова грубае слова, грубы выраз Аб руцэ або назе чалавека.
    2. размоўнае слова Пышная галіна. Многа снегу на лапах вялікіх ялін. Брыль.
    3. спецыяльны тэрмін Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах, прыстасаваннях; інструмент, прыстасаванне з такім канцом. Шавецкая лапа. Лапы культыватара. ▪ Хлопцы з чыгункі даставілі на ўмоўленае месца некаторыя інструменты: лапы, гаечныя ключы. Лынькоў.
    4. спецыяльны тэрмін Шып на канцы бервяна, які ўстаўляецца ў выемку другога бервяна пры звязванні іх у вянец. Рубіць у лапу.
    5. устарэлае слова, устарэлы выраз Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. // Лінейка, якой білі. [Дзед:] — Лапа, ну як табе сказаць: лінейка такая дубовая або кляновая. Некалі настаўнікі білі ёю вучняў па далоні, па лапе.. Таму і лапай празвалі. Якімовіч.
    •••
    Даць (сунуць) у лапу глядзі даць.
    Запусціць лапу ў што глядзі запусціць.
    Налажыць лапу на што глядзі налажыць.
    Папасціся (трапіць) у лапы каго, чые, каму глядзі папасціся.
    У лапах каго, чыіх, у каго — у поўнай залежнасць ва ўладзе (быць, знаходзіцца, апынуцца і г. д.).
    Хадзіць на мяккіх лапах глядзі хадзіць.
    Як курыца лапай глядзі курыца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Каб у жаночай сумачцы нешта знайсці, там неабходна прыладзіць Google.