тлумачэнне слова:
ласка1, -і, ДМ ласцы, жаночы род
1. Выражэнне любві, пяшчоты. Матчына ласка. ▪ Асенні вечар ля акон... І твае словы, жэсты, ласка Запамінаюцца бы казка Дзіцячых, бесклапотных дзён. Лойка. // Мяккасць, пяшчота, лагоднасць. — Яшчэ сядзіш, дачушка? — ад слоў бацькі, як і заўсёды, вее стрыманай ласкай і клопатам. Васілевіч. Сонца пракладае Шлях красе маёвай, Атуляе хаты Ласкай і цяплом. Журба.
2. Спачувальныя, прыхільныя адносіны, прыветлівае абыходжанне. Стары не выказаў ніякага здзіўлення з прычыны нечаканай начальніцкай ласкі. Самуйлёнак.
3. Міласць, паблажка, спагада. Не будуць сіроты Ласкі панскай прасіць!.. Танк. Байцы, забыўшы слова — страх, у смерці ласкі не прасілі. Хадыка.
•••
Без чужой ласкі — самастойна, без чужой дапамогі (зрабіць, абысціся і г. д.).
Быць у ласцы глядзі быць.
Дзякуй за ласку глядзі дзякуй.
Добрая ласка чыя — як пажадае хто-н. І гэта іх [дзяцей] добрая ласка: захочуць праведаць старую маці — прыедуць... Ракітны.
З вялікай ласкі чыёй — дзякуючы каму-н.
З ласкі чыёй — па чыйму-н. дазволу, загаду і пад.
З ласкі на пацеху — так сабе, нізавошта; так уздумалася, так раптоўна захацелася.
Зрабі(це) ласку глядзі зрабіць.
З якой (гэта) ласкі? — навошта? Чаму?
Калі ласка — ветлівы зварот, ветлівая просьба, ветлівае пабуджэнне. Віця пачырванеў ад няёмкасць і далікатна прапанаваў: — Дык, калі ласка, праходзьце далей... Якімовіч.
Ласку прыняць глядзі прыняць.
Мець ласку глядзі мець.
На ласку — а) на добрую волю каго-, чаго-н.; б) ветлівы зварот. [Салдат:] — Скажы, на ласку, ці з сяла ніхто Не ўратаваўся? Танк.
Не ў ласцы — не ў гуморы, не ў настроі. — Паненка наша нешта не ў ласцы сёння, — укалола сястру Тэкля. Гартны.
Ні гневу ні ласкі глядзі гнеў.
Праз ласку чыю — па чыёй-н. віне, праз каго-н.
Прасіць ласкі глядзі прасіць.
Трапіць у ласку глядзі трапіць.
Убіцца ў ласку глядзі убіцца.
Як ваша (твая, яго) ласка — як вы (ты, ён) захочаце (захоча), пажадаеце (пажадае).
ласка2, -і, ДМ ласцы; родны склон множны лік ласак; жаночы род
Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з тонкім гібкім целам. Дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы. Рылько.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com