тлумачэнне слова:
лес, -у; множны лік лясы, -оў; мужчынскі род 1. Дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі. Лісцевы лес. Хваёвы лес. Трапічны лес. ▪ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. // пераноснае значэнне Вялікая колькасць, мноства якіх-н. прадметаў, якія ўзвышаюцца над чым-н. Лес мачтаў. ▪ Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук. Гроднеў. 2. зборны назоўнік Спілаваныя дрэвы як будаўнічы, вырабны і пад. матэрыял. Праходзяць чыгуначныя саставы з лесам, цэментам, жалезам. «Маладосць». [Да вайны] па рэчцы сплаўлялася шмат драўніны, будаўнічага лесу. М. Ткачоў. ••• Карабельны лес (бор) — лес з высокіх мачтавых дрэў, якія выкарыстоўваюцца ў суднабудаванні. Нестраявы лес — крывы, каржакаваты лес, непрыдатны для ўзвядзення будынкаў. Страявы лес — высокі стройны лес, прыдатны для ўзвядзення будынкаў. Чорны лес — лісцевы лес. Чырвоны лес — хваёвы лес. Воўк (мядзведзь) у лесе здох глядзі воўк. Глядзець (пазіраць) у лес глядзі глядзець. За дрэвамі не бачыць лесу глядзі бачыць. Расці на лес гледзячы глядзі расці. Хто ў лес, хто па дровы глядзі хто. Цёмны лес для каго — пра што-н. абсалютна незнаёмае, незразумелае. Як у цёмным лесе — не разумець, не разбірацца ў чым-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com