лёс

тлумачэнне слова:

  лёс1, -у, мужчынскі род
    1. Ход падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей. [Ігнат:] — Калі ўжо лёс звёў нас у адзін гурт, я іменем партыі патрабую дысцыпліны. Мікуліч. Добры лёс паслаў .. [Крамарэвічу] чалавека з душой і розумам. Чорны.
    2. Доля. Людскі лёс. Жаночы лёс. ▪ Бацькам маім нялёгкі выпаў лёс: Яны ў баях нам здабывалі волю. Свірка.
    3. Развіццё чаго-н.; далейшае існаванне, будучыня. Гістарычны лёс нацыі. Лёс чалавецтва. ▪ Непакой за лёс разведчыкаў ахапіў усю роту. Васілёнак. Атрад зрабіў круты і раптоўны паварот на паўднёвы ўсход, назад, у глыб пушчы. Гэты круты паварот ледзь не стаў паваротам у лёсе атрада. Брыль. Косцік ляжаў.. і не ведаў, што сёння вырашаецца яго лёс. Баранавых.
    •••
    Іронія лёсу глядзі іронія.
    На волю лёсу глядзі воля.
  лёс2, -у, мужчынскі род
    Глебаўтваральная рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру; жаўтазём.
      [Ням. Löss.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Галоўнае тое, што нас яднае. Павага да мовы, любоў да Радзімы.

крыніца: Вадзім Талочка, budzma.by