лік

тлумачэнне слова:

  лік1, -у, мужчынскі род
    1. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне. Простыя лікі. Цэлыя лікі. Тэорыя лікаў (аддзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці цэлых лікаў).
    2. Дзеянне паводле дзеяслоў лічыць (у 1-4 знач.).
    3. Колькасць каго-, чаго-н. У снежні .. лік заяў у калгас дайшоў да пятнаццаці. Брыль. Агромністы гмах машынабудаўнічага завода ўцяг[в]аў у сябе бясконцы лік рабочых. Гартны.
    4. Састаў, рад вядомай колькасці каго-, чаго-н. [Лясніцкі] быў з ліку тых людзей, якія старанна абдумваюць кожны свой учынак, кожны крок. Шамякін.
    5. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах. Футбольны матч закончыўся з лікам 3:2.
    6. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць. Адзіночны лік. Множны лік.
    •••
    Змешаны лік — лік, які складаецца з цэлага ліку і дробу.
    Найменны лік — лік, пры якім стаіць назва адзінкі вымярэння (напрыклад: 5 метраў, 10 гектараў).
    Парны лік — граматычная катэгорыя, якая ўжывалася ў некаторых старажытных мовах для абазначэння двух прадметаў або дзвюх асоб.
    Сапраўдны лік — усякі матэматычны лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы; процілеглае уяўны.
    Уяўны лік — лік, які з'яўляецца коранем цотнай ступені з адмоўнай велічыні.
    Без ліку — вельмі многа, шмат. Глядзяць усе праз вокны, дзверы, як неба шле людзям дары без ліку, без ніякай меры. Дубоўка.
    Ліку няма глядзі няма.
    У лік чаго — а) скарыстоўваць грашовыя сродкі з якой-н. крыніцы даходу. Аванс у лік зарплаты; б) па якому-н. плану, абавязацельству. Ластаўкі ў лік крэдытных пагадненняў; в) па планах, абавязацельствах якога-н. часу. Працаваць у лік наступнага года.
  лік2, -у, мужчынскі род
    кніжны стыль устарэлае слова, устарэлы выраз
    1. Твар. Лікі святых.
    2. пераноснае значэнне Аб знешніх абрысах планет, даступных зроку чалавека. Ужо сонца, сонца чырванее, І свецяць ясна лікі зор. Гурло.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com