ліст

тлумачэнне слова:

  ліст1, -а і -у, месны склон -сце; множны лік лісты, -оў і (размоўнае слова) лісці, -яў; мужчынскі род
    1. -а. Орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін у выглядзе тонкай, звычайна зялёнай пласцінкі на чаранку. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Крапіва. Усё відаць, як на далоні .. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў. Асенніх лісцяў плаўленая медзь кладзецца, астываючы, пад ногі. А. Вольскі.
    2. -у; у значэнне зборны назоўнік Лісце. Ачнецца гай І з песнямі У зялёны ліст Адзенецца. Колас. // Засушанае лісце некаторых раслін, якое ужываецца як прыправа, а таксама для прыгатавання настояў, лекаў. Лаўровы ліст. Эўкаліптавы ліст. Александрыйскі ліст.
    •••
    Лістам слацца глядзі слацца.
  ліст2, -а, месны склон -сце; множны лік лісты, -оў; мужчынскі род
    1. Тонкі пласт якога-н. матэрыялу (паперы, метаду, фанеры і пад.). У дашчанай майстэрні Ігнась з грукатам і лёскатам выпростваў на холадзе вялікія лісты бляхі. Мурашка. Вулай скамечыў ліст ватману, сціснуў кулакі, аж пабялелі пальцы. Шыцік.
    2. Пісьмо. Як шкада мне, Што паштовы голуб Ад цябе ліста не прынясе. Аўрамчык. Ліст ад геолага-сына Маці чытае старая — Аб сваіх справах хлапчына Піша з далёкага краю. Смагаровіч.
    3. (звычайна з азначэннем). Дакумент, якім што-н. пацвярджаецца або загадваецца. Абходны ліст. Маршрутны ліст. Бальнічны ліст. // Бланк для занясення якіх-н. звестак. Падпісны ліст.
    •••
    Акладны ліст — афіцыйнае паведамленне аб аблажэнні падаткам, страхоўкай і пад.
    Выканаўчы ліст — юрыдычны дакумент на права спагнання паводле рашэння суда.
    Тытульны ліст — старонка ў пачатку кнігі, дзе надрукавана яе назва.
    З ліста — адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі (іграць, чытаць і інш.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Тэлефанавала прадстаўнік сотавага аператара даведацца, ці задаволены я паслугамі сувязі. Абрыў адбыўся ў час размовы. Не ператэлефанавала.