лісток

тлумачэнне слова:

  лісток1, -тка, мужчынскі род
    памяншальная форма да ліст1 (у 1 знач.).
    •••
    Фігавы лісток — крывадушнае прыкрыццё чаго-н. яўна бессаромнага, несумленнага. [Алаіза:] — Толькі вельмі не спадзявайцеся на маніфест. Маніфест — гэта фігавы лісток, якім цар хоча прыкрыць свой сорам. Арабей.
  лісток2, -тка, мужчынскі род
    1. памяншальная форма да ліст2 (у 1, 2 знач.); невялікі ліст. Лісток календара. ▪ — Радыёграма, — далажыў радыст і працягнуў лісток паперы. М. Ткачоў. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.
    2. Тое, што і ліст2 (у 3 знач.). Кантрольны лісток. Абходны лісток.
    3. размоўнае слова Лістоўка, пракламацыя. Недазволеную літаратуру — брашуркі, лісткі, адозвы — .. [сябры] хавалі ў нетрах глухога густога лесу. Колас.
    •••
    Баявы лісток — невялікая экстранна выпушчаная насценгазета.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com