лічыць

тлумачэнне слова:

  лічыць, лічу, лічыш, лічыць; незакончанае трыванне
    1. Называць лікі ў паслядоўным парадку. Лічыць да дзесяці. // Адмяраць такт (у музыцы, танцы, пры хадзе і пад.), называючы такты ці долі такта лікамі. «Раз-два, раз-два», — раздаваўся голас настаўніка фізкультуры.
    2. Ведаць назвы і паслядоўнасць лікаў да пэўнай мяжы. Умець лічыць да ста. // Умець выконваць арыфметычныя дзеянні. Я ў школе вучуся, Я гальштук нашу, Чытаю, малюю, Лічу і пішу. Астрэйка.
    3. што. Вызначаць колькасць, суму чаго-н. Лічыць грошы. Лічыць пульс. ▪ Аднастайна гадзіннік Лічыць час на сцяне. Нядзведскі. // што і без дапаўнення Рабіць якія-н. падлікі, разліку адлікі. Ціха ён ідзе дарогай, Нібы лічыць кожны крок. Прыходзька. На стале ляжала куча срэбных рублёў. Усю ноч [дзядзька і цётка] лічылі і пералічвалі. Бядуля.
    4. што і без дапаўнення Зыходзіць у падліку з якой-н. меры, нормы. [Калгаснікі] грошы лічаць тысячамі, а дабро — тонамі. А такіх у калгасе большасць, і за прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Палтаран. // Прымаць што-н. за пачатак адліку, вымярэння, вызначэння. Другое акно, калі лічыць ад вугла. ▪ Ад Лядцаў да Дабрадзееўкі каля чатырох кіламетраў, калі лічыць ад цэнтра да цэнтра. Шамякін.
    5. каго-што. Прымаць у разлік пры вылічэнні, вызначэнні колькасці, велічыні каго-, чаго-н. Зарплата 100 рублёў у месяц, калі не лічыць прэміяльных. ▪ Аж пасля відаць — стаяць каровы! І нешта штук з пятнаццаць. Гэта калі не лічыць двух кароў Ванадысёвых. Чорны. // Прымаць пад увагу. Хто не хварэў душою за .. Савецкую ўладу? Няма такіх людзей! Няма, калі не лічыць гэтага п'яніцу і злодзея Міцьку Зайца. Шамякін.
    6. каго-што. Расцэньваць якім-н. чынам, успрымаць як-н. Марынка разумела добрыя намеры бацькі і ўсё ж прычыну пераходу [на трактарны завод] лічыла не грунтоўнай. Хадкевіч. // Рабіць якія-н. заключэнні; прызнаваць. Маці лічылі лепшай гаспадыняй. Гурскі. Раманенка правёў танкі праз балота, якое немцы лічылі непраходным для танкаў і гармат. Шамякін. // звычайна з даданы сказ сказамі. Думаць, меркаваць, мець думку наконт чаго-н. Я лічыў, што ўвосень рыба ўжо не ловіцца. Ляўданскі. Лідзія лічыла, што тут, на выстаўцы, у гэтай цудоўнай лабараторыі чалавечага розуму, славы і вопыту, яна павінна не вучыць, а вучыцца. Дадзіёмаў.
    •••
    Варон лічыць — тое, што і варон страляць (глядзі страляць).
    Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н., не паважаць каго-н., адносіцца з пагардай да каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Рэтвітні, калі ты за тое, каб адрадзіць у беларускай мове спрадвечнае напісанне — Берасце, а не Брэст. #Берасце