лоб

тлумачэнне слова:

  лоб, лба (ілба); множны лік лбы (ілбы), -оў; мужчынскі род
    Верхняя надвочная частка твару чалавека ці галавы жывёліны. Палкоўнік сядзеў на канапе і выціраў спацелы лоб. Лынькоў. На Максімаў лоб звісалі пасмачкі белых кучаравых валасоў. Асіпенка.
    •••
    Адкрыты лоб — высокі і круты лоб.
    Аж вочы на лоб вылазяць (лезуць); вочы на лоб палезлі глядзі вока.
    Браць (узяць) у лоб глядзі браць.
    Забрыць лоб глядзі забрыць.
    Запісаць на лбе глядзі запісаць1.
    З-пад ілба — сярдзіта і недаверліва (глядзець, глянуць).
    Ілбом сцяны не праб'еш глядзі прабіць.
    Лоб у лоб — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.); тварам у твар. А цяпер трэба ўжо выступаць супроць ворага лоб у лоб. Пестрак.
    Медны лоб (пагардлівае) — вельмі ўпарты, тупы чалавек.
    На лбе напісана ў каго глядзі напісаны.
    Падставіць (свой) лоб глядзі падставіць.
    Пусціць (сабе) кулю ў лоб глядзі пусціць.
    У лоб — а) у вайсковай справе — з фронту, франтальным ударам. З атакі ў лоб нічога не выйшла. Гурскі; б) у марской справе — насустрач руху судна; в) залішне прамалінейна.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com