людзі

тлумачэнне слова:

  людзі, людзей, давальны склон людзям і (радзей) людзям, творны склон людзьмі, месны склон аб людзях і (радзей) людзях; адзіночны лік няма.
    1. множны лік да чалавек. Усюды было поўна людзей, і ўсе былі радасныя, вясёлыя. Лынькоў. Свет не без добрых людзей. Прыказка. // чаго ці якія. Асобы, якія належаць да пэўнага асяроддзя або характарызуюцца наяўнасцю якіх-н. агульных прымет. Савецкія людзі. Людзі навукі. ▪ Можна спадзявацца, што з Панямоні прыбудуць Тарас Іванавіч Шырокі і Базыль Трайчанскі. Але на апошніх двух ускладаць надзей не варта — яны людзі сямейныя. Колас.
    2. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы). Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. Прыказка.
    3. Асобы, якія выкарыстоўваюцца ў якой-н. справе; кадры. Да нас на работу наступілі новыя людзі. // У ваенным асяроддзі — асабовы склад войска, жывая сіла. Сёння людзі падраздзялення капітана Грэкава, якія прыйшлі сюды ўлетку 1944 года, просяць аб прысваенні іхняй заставе імені «Васемнаццаці паўшых герояў». Брыль.
    4. устарэлае слова, устарэлы выраз Слугі, парабкі, наймічкі.
    •••
    Маладыя людзі — а) моладзь мужчынскага полу, юнакі; б) малады мужчына і дзяўчына.
    Бываць на людзях глядзі бываць.
    Вывесці ў людзі глядзі вывесці.
    Выйсці (выбіцца) у людзі глядзі выйсці.
    Людзі добрай волі — чэсныя людзі, якія хочуць шчасця і міру народам. За мір і дружбу вечную Рады Шчыльней злучайце, Людзі добрай волі. А. Александровіч.
    На людзях — на віду ў іншых. [Зіна] на людзях стрымлівалася, нават бадзёрылася, а дома дасць волю слязам. Васілёнак.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com