малады

тлумачэнне слова:

  малады, -ая, -ое; молад, -а.
    1. Які не дасягнуў сталага ўзросту; юны; процілеглае стары. На ярусах стаяць маладыя хлопцы і сталыя мужчыны з бомамі ў руках. Колас. Доктар Сільвановіч быў малады, энергічны чалавек, высокі, дужы. Арабей. / у значэнне назоўнік малады, -ога, мужчынскі род; маладая, -ой, жаночы род Гэты стары спраўней маладога. // Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям. Малады твар. Маладая душа. Малады задор. ▪ Усплёсквалі ў начным змроку звонкія маладыя галасы. Мележ. // Ужываецца для абазначэння дзяцей у адрозненне ад бацькоў (звычайна пры прозвішчах). Пра Нахлябіча старога .. [Пніцкі] не ўспамінаў, нават калі спатыкаў Нахлябіча маладога. Чорны.
    2. у значэнне выказнік, з інфінітыў або са злучнік «каб» і інфінітыў Нясталы, малавопытны па маладосці. Малады ты яшчэ мяне вучыць. ▪ — Ты малады яшчэ, каб са мною сілаю мерацца. Якімовіч.
    3. Які нядаўна нарадзіўся, пачаў расці. Малады рой пчол. ▪ [Балота] пасярэдзіне было амаль голым, толькі дзе-нідзе купкамі выбіваўся малады альхоўнік. Дуброўскі. // Які нядаўна ўзнік, утварыўся. Малады горад. ▪ У маладым калгасе адразу занялося жвавае, бадзёрае жыццё. Зарэцкі. // Які нядаўна пачаў дзейнічаць у якой-н. галіне. Малады аўтар. ▪ [Патапаў:] Мяне і маіх сяброў паслала сюды партыя, каб мы перадалі маладым беларускім кадрам свой вопыт. Крапіва.
    4. Які нядаўна вырас, свежы (пра агародніну). Маладая бульба. ▪ Бацька накроіў хлеб і парэзаў тонкае сала. Выняў з торбы маладую цыбулю і паўлітроўку малака. Брыль.
    5. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах). Маладое віно. Малады сыр.
    6. у значэнне назоўнік маладыя, -ых; адзіночны лік малады, -ога, мужчынскі род; маладая, -ой, жаночы род Жаніх і нявеста пасля заручын і ў час вяселля. [Дзяўчаты] прывезлі падарункі дня маладых, — заўтра мелася адбыцца камсамольскае вяселле. Корбан. Некалькі саней .. ехала ад касцёла, везлі маладую з маладым. Карпюк.
    •••
    Маладыя людзі глядзі людзі.
    Малады век глядзі век.
    Малады, ды ранні — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.
    Малады чалавек глядзі чалавек.
    Молада-зелена — пра чалавека вельмі маладога, з малым жыццёвым вопытам.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— А вы можаце скласці тры спісы беларускіх чыноўнікаў: добрых, дрэнных і звычайных? — Можам. Але атрымаецца толькі адзін спіс...