тлумачэнне слова:
малочны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да малака. Малочныя прадукты. // Які выдзяляе малако. Малочныя залозы. // Які дае малако, гадуецца для вытворчасці малака. Малочны статак. // Удойны. Малочная карова. 2. Звязаны з вытворчасцю, перапрацоўкай і продажам малака. Малочная гаспадарка. Малочны завод. Малочны магазін. ▪ Электрычнае святло ўспыхне на малочнай ферме, на канюшні, у кожнай хаце. Паслядовіч. 3. Прызначаны для малака. У кузаве грузавіка зіхатліва паблісквалі малочныя бітоны. Ракітны. 4. Выкармлены малаком. Малочныя парасяты. 5. Прыгатаваны на малацэ. Малочная каша. Малочны суп. Малочны кісель. 6. Які ўваходзіць у склад малака або атрымліваецца з малака. Малочная кіслага. 7. Падобны колерам на малако. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. Шамякін. 8. у значэнне назоўнік малочная, -ай, жаночы род Памяшканне для прыёму малака (у калгасах, саўгасах). Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец. 9. у значэнне назоўнік малочнае, -ага, ніякі род Ежа з малака або з малаком. Ён есць цяпер толькі малочнае. ••• Малочная кухня глядзі кухня. Малочная спеласць глядзі спеласць. Малочная сястра глядзі сястра. Малочны брат глядзі брат. Малочныя зубы глядзі зуб. Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі глядзі рака.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com