малы

тлумачэнне слова:

  малы, -ая, -ое.
    1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі. Наша школа здалася нам, помню, малой І малым здаўся сад, і малым — школьны двор... Куляшоў. Гальштук быў новы, бліскучы і слізкі, і вузел атрымліваўся то вялікі, то малы, то крывы. Шыцік. // Невялікі ростам, нізкі. І дуб-крапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні. Колас. // Не доўгі, кароткі. У момант праскочыць .. [хутаранец] з мястэчка на хутар. Аж шкода, што гэтакая малая дарога. Чорны.
    2. Нязначны па колькасці. Малы атрад. // Нядоўгі (пра час). Праз малы час .. [Бумажкоў] назначаецца дырэктарам.. завода. Чорны.
    3. Меншы, чым патрэбна. Малыя туфлі.
    4. Які праяўляецца ў нязначнай ступені, слабы. Пагашаюць яны [вятры] аганёчак малы, А вялікі — крапчэй раздуваюць. Багдановіч. // Які не мае істотнага значэння; малаважны. І дзіўна стала: з гэтай малой справы, з гэтых гаворак пачалося штосьці большае. Чорны.
    5. Які займае нязначнае службовае або грамадскае становішча. Нічым [мае знаёмыя] не слаўны і не значны, Усё людзі простыя, малыя. Колас.
    6. Малалетні. Марта з двума малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Бядуля. / у значэнне назоўнік малы, -ога, мужчынскі род; малое, -ога, мужчынскі род; малая, -ой, жаночы род Кастусь выязджаў ужо з двара, калі выбег з агарода Юзік і з плачам кінуўся наўздагон. Хлопец прыпыніў .. [каня] і ўзяў малога на воз. С. Александровіч.
    7. У складзе некаторых назваў і ўласных імён. Малы тэатр. Малая канферэнц-зала.
    •••
    Малая калорыя глядзі калорыя.
    Малая Мядзведзіца глядзі мядзведзіца.
    Малая скорасць (спецыяльны тэрмін) глядзі скорасць.
    Малы ход глядзі ход.
    Малыя формы глядзі форма.
    Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.
    Без малога — амаль (не), чуць (не).
    Бяда малая глядзі бяда.
    З малых гадоў (год) глядзі год.
    І стары і малы глядзі стары.
    Самае малое — найменш.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Так, вы хто? — Напалеон. — Гэтага ў палату да Гітлераў, Мусаліні ды іншых. — Але я торцік...