тлумачэнне слова:
марка1, -і, ДМ -рцы; родны склон множны лік -рак; жаночы род 1. Значок аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. рысункам. Гербавая марка. ▪ — Казімір! — хапіла яго за руку Ірынка. — Асцярожней! Ты ж не забывай, што я збіраю калекцыю паштовых марак. Краўчанка. 2. Знак, кляймо на тавары з абазначэннем горада, прадпрыемства, дзе вырабляўся тавар, яго якасць і інш. Фабрычная марка. ▪ І ў зарніцах аўтагеннай зваркі, Здаецца, бачым: з брамы завадской Аўтамабілі беларускай маркі Выходзяць на прастор зямлі маёй. Панчанка. 3. Гатунак, тып вырабу, тавару. Марка цэменту. Марка віна. ▪ Многія нават па гулу матора, пачутаму здалёк, пазнаюць ларку машыны. Дуброўскі. 4. Грашовая адзінка ў некаторых краінах. Задзівіўся дужа дзед, калі пакуп[нік] пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас. ••• Пад маркай чаго — пад выглядам. Трымаць (вытрымліваць) марку глядзі трымаць. марка2, -і, ДМ -рцы; родны склон множны лік -рак; жаночы род адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін 1. Пагранічная вобласць з ваенным упраўлення ў раннефеадальнай Франкскай дзяржаве і ў сярэдневяковай Германіі. 2. Сялянская абшчына ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе. [Ням. Mark — мяжа.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com