марш

тлумачэнне слова:

  марш1, -а і -у; мужчынскі род
    1. -у. Спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі. Цырыманіяльны марш.
    2. -у. Пераход войск паходным парадкам з аднаго раёна ў другі; паход. [Дывізія] рабіла марш па дваццаць-трыццаць кіламетраў, а тады спынялася ў якім-небудзь гарадку і навакольных вёсках на тры-чатыры дні, а то і на тыдзень. Марціновіч. Ні самалёты, ні танкі з запыленай пяхотай на брані, ні носьбіты пераможнага гулу — гарматы — нават на момант не спынілі свайго імклівага маршу на захад. Брыль.
    3. -а. Музычны твор. Спартыўны марш. ▪ «Рэпертуар» .. [Тамаша] быў небагаты: два маршы, тры полькі, кадрыль. Бядуля.
    4. -а. спецыяльны тэрмін Частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі. Вось .. [Ніна Пятроўна] мінула першы марш лесвіцы, потым другі — і постаць яе знікла з маіх вачэй. Васілёнак.
    •••
    Кішкі марш іграюць глядзі кішка.
      [Фр. marche — хадзьба.]
  марш2, выклічнік
    1. Каманда для пачатку руху ў страі або для змены павольнага руху на больш хуткі. [Караневіч:] Усе падраздзяленне павінны прывесці сябе ў поўную гатоўнасць на выпадак, калі падасца каманда — шагам марш. Крапіва.
    2. размоўнае слова Загад пайсці куды-н. — А ну, хлопцы, марш, — паказаў выразна кіем напрамак дзед. Васілевіч. Я моцна зазлаваў і папер беднае дзіця: — Кідай дровы! Панашу іх сам. А ну марш дадому! Карпюк.
      [Ад фр. marche (заг. ад marcher) — ідзі.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Мяне цяжка атрымаць, лёгка страціць і немагчыма выкарыстоўваць. © Дыплом аб вышэйшай адукацыі