масла

тлумачэнне слова:

  масла, -а, ніякі род
    1. Харчовы тлушч, які атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны. Топленае масла. ▪ Гасцей частуе гаспадыня І на ўсіх чыста вокам кіне, То сыр, то масла ім падносіць. Колас. — Дайце, я буду масла біць, — кажу я бабе Іванісе і забіраю ў яе бойку. Васілевіч.
    2. Тлустае рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў. Змазачнае масла. Парафінавае масла.
    •••
    Купарваснае масла — устарэлая назва канцэнтраванай сернай кіслаты.
    Качацца як сыр у масле глядзі качацца.
    Кукіш з маслам глядзі кукіш.
    Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнні ў азначэнні чаго-н.; адно і тое, тое самае.
    Падліць масла ў агонь глядзі падліць.
    Як маслам па сэрцы — вельмі прыемна.
    Як па масле — лёгка, добра, без ніякіх цяжкасцей (ідзе, атрымліваецца і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Кажуць, што калі доўга не з'яўляцца ў сетцы, людзі пачынаюць думаць, што ў цябе ёсць асабістае жыццё. Чуткі.