мера

тлумачэнне слова:

  мера, -ы, жаночы род
    1. Адзінка вымярэння. Меры даўжыні. Мера часу.
    2. Народная назва адзінкі ёмістасці для чаго-н. сыпучага, якая раўнялася прыблізна пуду збожжа; пасудзіна, якой мералася што-н. сыпучае. Мера мукі.
    3. Тое, чым вымяраюць што-н.; мерка, крытэрый. Вымяраць кожны свой крок высокай мерай ідэалаў камунізма — такое патрабаванне ленінскай навукі кіравання будаўніцтвам новага грамадства. «Звязда».
    4. Велічыня, ступень. Аканом меў дачыненні да Сімонавых спраў у такой жа меры, як Сімон да спраў Дгебуадзе. Самуйлёнак. // пераноснае значэнне Вызначаны рубеж, граніца. Мера цярплівасці.
    5. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н. Прыняць меры. Вышэйшая мера пакарання. ▪ Папярэджанне, вымова, штраф на некалькі працадзён былі частымі мерамі ўплыву на нядбайнікаў. Дуброўскі.
    •••
    Квадратныя меры — меры плошчы.
    Кубічныя меры — меры аб'ёму.
    Лінейныя меры — меры даўжыні.
    Метрычная сістэма мер глядзі сістэма.
    Без меры — а) у вялікай колькасці, вельмі многа; б) у вялікай ступені, бязмерна.
    Ведаць (знаць) меру глядзі ведаць.
    Канца-меры няма глядзі няма.
    Мера і вера — дакладна. — А колькі табе, Андрэй, [за малатарню] плаціць? — запытаўся Юзік у Пошты. — У мяне мера і вера: пуд у дзень давай. Крапіва.
    Не ў меру — больш, чым трэба.
    Ні ў якой меры — ніяк, ніякім чынам.
    Па меншай меры — не менш чым. [Галчанаў:] — Цяпер я быў бы па меншай меры дырэктарам завода. Васілёнак.
    Па меры сіл (магчымасцей) — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.
    Перабраць меру глядзі перабраць.
    Поўнаю мераю (плаціць) — столькі ж, колькі было атрымана.
    У адной меры — без змен.
    У меру — дастаткова. [Цімафей Міронавіч] убачыў жанчыну пакору і звярнуўся да яе тонам у меру строгім, але такім, які даваў зразумець, што .. усё ідзе па-ранейшаму. Зарэцкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Нішто так не адварочвае ад рэлігіі, як яе святары.