мёртвы

тлумачэнне слова:

  мёртвы, -ая, -ае.
    1. Той, які памёр; нежывы. Па дарогах валяліся разбітыя машыны, мёртвыя і параненыя фашысты. Якімовіч. Пасярод сцежкі ляжаў мёртвы алень, а над ім стаяла вялікая рысь. В. Вольскі. // у значэнне назоўнік мёртвы, -ага, мужчынскі род; мёртвая, -ай, жаночы род Мярцвяк, нябожчык. Засмужац нахіліўся да мёртвага, скрыжаваў яго рукі на грудзях. Мележ. // Засохлы, завялы (пра расліны). Мёртвыя лісты.
    2. Такі, як у памёршага; нерухомы, бледны. Мёртвы твар. ▪ Каменныя львы з гладкай плошчы тэрасы паглядалі .. мёртвымі задуменнымі вачыма. Бядуля. Зачэпа слухаў усіх, усміхаўся сваёй мёртвай усмешкай. Асіпенка. // пераноснае значэнне Бледны, бляклы; не яркі. Пас мёртвага святла ляжыць на канапе, на стале, ручніком спадае на падлогу. Мележ.
    3. На якім няма нічога жывога; бясплодны, пустынны. Мёртвая пустыня. ▪ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. // На якім спыніўся, замёр рух; апусцелы. Шаша была мёртвай. Асіпенка. Мёртвай стала .. [Сымонава] хата, і ён хадзіў па ёй адзін, як прывід. Чарнышэвіч. // пераноснае значэнне Які не выкарыстоўваецца, якога нельга выкарыстаць. Мёртвыя груды металу. ▪ Абкураныя, мёртвыя калоды вулляў стаялі, як магільныя помнікі, у спаленым садзе. Самуйлёнак.
    4. пераноснае значэнне Пазбаўлены жыццёвасці; неактуальны. Мёртвая кніжнасць. Мёртвыя вобразы.
    5. Пазбаўлены гукаў, нямы. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас. Ціхая і мёртвая асенняя ноч. Бядуля. // Поўны, абсалютны (пра цішыню, спакой, маўчанне). У пакоі была мёртвая цішыня. Лынькоў.
    •••
    Мёртвая гадзіна глядзі гадзіна.
    Мёртвая зона (спецыяльны тэрмін) глядзі зона.
    Мёртвая мова глядзі мова.
    Мёртвая прастора глядзі прастора.
    Мёртвая прырода глядзі прырода.
    Мёртвая пятля глядзі пятля.
    Мёртвы вузел глядзі вузел.
    Мёртвы інвентар глядзі інвентар.
    Мёртвы пункт (спецыяльны тэрмін) глядзі пункт.
    Мёртвы сезон глядзі сезон.
    Мёртвы штыль глядзі штыль.
    Мёртвы якар глядзі якар.
    Ляжаць мёртвым грузам глядзі ляжаць.
    Мёртвая вада глядзі вада.
    Мёртвая хватка глядзі хватка.
    Мёртвы капітал глядзі капітал.
    Мёртвыя душы глядзі душа.
    Ні жывы ні мёртвы глядзі жывы.
    Піць мёртвую глядзі піць.
    Спаць мёртвым сном глядзі спаць.
    Як мёртваму прыпарка (паможа) глядзі прыпарка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Жылі ў бацькі тры сыны, а свае кватэры здавалі.