між

тлумачэнне слова:

  між, прыназоўнік з родны склон і Т.
    Спалучэнне з прыназ. «між» выражае:
      Прасторавыя адносіны
    1. з родны склон або творны склон. Ужываецца для ўказання на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца. Спасцярожліва ідуць Нупрэй і дзед Талаш праз лес, прабіраюцца праз зараснікі балот, праходзяць бязлюдныя паляны між лесу і балот. Колас. Імчым між пнёў, між купін. Куляшоў. Будынак сельсавета стаяў воддаль ад вёскі, між старым садам і поплавам. Шамякін. [Начлежнік:] — Глядзіш ты на мяне так, як бы нас з табою раздзяляе каменная сцяна, а ніякай сцяны між намі няма. Чорны. // Тое ж пры ўказанні на групу прадметаў ці асоб. Быў час — стаіўшыся знямела Між пустак, пушчаў і балот, Ты ў занядбанні быў, народ. Колас. Шум між каласамі, Ды яны не чуюць, Неўзабаве, днямі Сход склікаць мяркуюць. Броўка. // Указвае на сферу, асяроддзе, у якім што-н. знаходзіцца, адбываецца. Між глыбокіх снягоў, Дзе лес глуха шуміць, Ціхі дом леснікоў Адзінока стаіць. Колас. Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай. Багдановіч.
      Часавыя адносіны
    2. з творны склон (і абласное слова з родны склон). Ужываецца для ўказання на пачатковы і канцавы моманты, якімі абмяжоўваецца пэўны прамежак часу, пэўны перыяд. Перыяд між 1917 і 1941 гадамі. Два дні між святамі. ▪ Быў час між лета і вясны. Куляшоў. // Тое ж пры ўказанні на з'явы, падзеі, у прамежку ці ў перапынку паміж якімі што-н. адбываецца. Перапынкі між заняткамі. ▪ Між работаю.. [парабчук] падбег да мяне. Чорны.
      Аб'ектныя адносіны
    3. з творны склон або родны склон. Ужываецца для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне. Дружба між народамі. Спрэчка між сяброў. ▪ Але адступала навала, Яе мы з табою змаглі. Апошняга хлеба кавалак Ты нам аддала, каб былі Надзейнымі заўжды сынамі Вялікае праўды твае, Каб шчырая дружба між намі Раскрыла пяшчоты свае. Хведаровіч.
    4. з творны склон або родны склон. Служыць для ўказання на супастаўленне якіх-н. прадметаў, асоб, з'яў. У сацыялістычным грамадстве сціраецца адрозненне між горадам і вёскай. ▪ І я, Між усімі Баец радавы, Таксама Да Леніна. Шчыра іду. Кірэенка. [Рыгор] бачыў жорсткую супярэчнасць між воляю некаторых людзей і вымаганнямі гістарычнай неабходнасці. Гартны.
    5. з творны склон або родны склон. Служыць для абазначэння якой-н. групы прадметаў або асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, надзел чаго-н. Раздзяліць падручнікі між вучнямі. ▪ У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваюць між галін і на галінах дрэў бялюсенькую снежную сець. Колас.
    •••
    Між іншым глядзі іншы.
    Між (паміж) намі (кажучы) глядзі мы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com