міма

тлумачэнне слова:

  міма,
    1. прыслоўе Не спыняючыся, не затрымліваючыся каля чаго-н. Ісці міма. Пранесціся міма. ▪ [Чалавек] прайшоў міма. Лынькоў. [Зелянюк:] — Ішлі міма, убачылі святло і зайшлі. Зарэцкі. Зялёная дрызіна з дзвюма пустымі платформамі наперадзе пранеслася міма. Корзун. // Не ў тым напрамку, куды было патрэбна. Кінуць міма. Стрэліць міма. ▪ Удар быў сапраўды з грукатам, але міма. Шамякін. // Блізка, побач. Міма працякала рэчка. Міма ішла дарога. ▪ Хутка.. [дзікі] параўняліся з нашай засадай, прайшлі міма і з шумам, трэскам і рохканнем зніклі недалёка ад нас у лясным гушчары. В. Вольскі.
    2. прыназоўнік з родны склон. Спалучэнне з прыназ. «міма» выражае прасторавыя адносіны: указвае на прадмет, асобу, мінаючы якія, не спыняючыся, не затрымліваючыся каля якіх адбываецца рух. Хлопчык прабег міма весніц. ▪ Абодва [Раман Раманавіч і яго напарнік] пачалі страляць па машыне, якая праскочыла міма іх, абдаўшы пылам. Паўлаў. // пераноснае значэнне Не затрымліваючы ўвагі на якой-н. асобе, з'яве, факце. [Арэшкін:] — Гэта... хуліганскі ўчынак... Абраза настаўніка, класа. І мы не можам прайсці міма такога факта... Шамякін. // Не ў тым напрамку, аднак блізка каля чаго-н. Страляць міма цэлі. Ліць міма шклянкі. ▪ Загурскі глядзеў у парог, міма маці. Асіпенка. // Побліз, побач з кім-, чым-н. Луг гэты цягнуўся міма Дубровы, міма палёў да вялікіх лясных абшараў. Шчарбатаў.
    •••
    Ісці міма рук глядзі ісці.
    Прапусціць міма вушэй глядзі прапусціць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Беларуская мова — нашае найвялікшае багацце.