тлумачэнне слова:
мозг, -а і -у; множны лік мазгі, -оў; мужчынскі род 1. -а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы жывёл і чалавека ў выглядзе рэчыва, якое запаўняе сабой чэрап і канал пазваночніка. Галаўны мозг. Спінны мозг. // Орган мышлення ў чалавека. Свідравала мозг .. страшная думка, і ў той жа час у галаве.. складаўся план дзеяння. Колас. 2. -у; пераноснае значэнне размоўнае слова Розум, разумовыя здольнасці. 3. -а; пераноснае значэнне Асноўнае ядро, кіруючы цэнтр чаго-н. Такім чынам быў створаны гарадскі партыйны камітэт, цэнтр, мозг падполля. Новікаў. 4. -у. Тканка, якая напаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл. Касцявы мозг. 5. толькі множны лік (мазгі, -оў). Ежа, прыгатаваная з мазгоў некаторых свойскіх жывёл. ••• Варушыць (круціць) мазгамі глядзі варушыць. Да мозгу касцей — а) усёй істотай, цалкам, поўнасцю. — Я да мозгу касцей бязбожнік. «ЛіМ»; б) вельмі моцна, да апошняй сваёй частачкі. Холад пранікаў да мозгу касцей, балюча сціскаў мускулы. Шамякін. Капаць на мазгі глядзі капаць. Мазгі (не) вараць — пра кемлівага (някемлівага) чалавека. Мазгі не на месцы — пра дурнога або псіхічнахворага чалавека. Сушыць мазгі глядзі сушыць. Уставіць (устаўляць) мазгі глядзі ўставіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com