мокры

тлумачэнне слова:

  мокры, -ая, -ае.
    1. Насычаны вільгаццю; сыры; процілеглае сухі. Мокры снег. ▪ Мокрае адзенне і рухацца перашкаджала і ўніз цягнула. Маўр. Ля кастроў гаманілі хлопцы, сохла мокрая вопратка. Брыль. // Пакрыты вільгаццю. На мокрай траве, на лістах алешніку буйнымі кроплямі зіхаціць раса. В. Вольскі. Уважна слухала Агапа чытанне, і слёзы часта рабілі мокрым яе твар. Мурашка. // Потны. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.
    2. размоўнае слова Дажджлівы, сыры (пра надвор'е). Мокрая вясна. ▪ Нават у мокры год жыта тут слабее бывае. Крапіва. Ноч была мокрая, чорная. Зарэцкі.
    •••
    Вочы на мокрым месцы глядзі вока.
    Мокрае месца застанецца глядзі месца.
    Мокрая курыца глядзі курыца.
    Мокрая справа глядзі справа.
    Мокры, хоць выкруці — вельмі мокры.
    Як мокрае гарыць — вельмі марудна (рабіць што-н., робіцца што-н.).
    (Як) мокрая варона глядзі варона.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Кіроўца трамвая заснуў за рулём і нармальна выспаўся.