тлумачэнне слова:
мост, -а, месны склон -сце; множны лік масты, -оў; мужчынскі род 1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г. д. Чыгуначны мост. Пад'ёмны мост. ▪ Гулка аддаецца тупат капыт па драўляным мосце. Бядуля. І ўсе сходзяцца на адным: да таго, як будзе пабудаваны капітальны мост праз Дзвіну ў раёне будоўлі, на месцы пераправы патрэбен наплыўны мост. Грахоўскі. // пераноснае значэнне Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н. Бясхітрасна і проста Сыду на берагі чужыя я. Хачу зрабіцца хоць маленькім мостам Між імі і табой, зямля мая. Панчанка. 2. У спорце — пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і пяткі. 3. спецыяльны тэрмін Частка шасі аўтамашыны, трактара, размешчаная над восямі і звязаная з коламі. Пярэдні мост. Задні мост. 4. спецыяльны тэрмін Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў. ••• Паветраны мост — авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем. Пантонны мост — мост на пантонах. (Патрэбен) як у мосце дзірка глядзі дзірка. Проста з моста глядзі проста. Спаліць масты (за сабой) глядзі спаліць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com