музыка

тлумачэнне слова:

  му́зыка, -і, ДМ -зыцы, жаночы род
    1. Галіна мастацтва, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых мастацкіх вобразах. Гісторыя музыкі. Беларуская музыка. ▪ Усе галіны мастацтва, і музыка ў тым ліку, вырашаюць складаную і пачэсную задачу — удзельнічаюць у выхаванні новага чалавека, чалавека, закліканага да будаўніцтва камуністычнага грамадства. Шырма. // Твор або сукупнасць твораў такога мастацтва. Музыка Глінкі. Інструментальная музыка.
    2. Выкананне твораў гэтага мастацтва на інструментах. Аднекуль з парка да слыху далятала прыглушаная далечынёй музыка, а ва ўяўленні паўставалі іншыя мясціны. Хадкевіч.
    3. пераноснае значэнне Прыемнае для слыху гучанне чаго-н. Шум калаўрота і ціхая музыка слоў родзяць шчаслівыя ўспаміны. Брыль. Гэй ты, дуб стары, Вартаўнік лугоў! Аддае твой шум Спевам-музыкай. Колас. // Сукупнасць якіх-н. гукаў. Кусты і трава, абмытая росамі, слухалі звонкую музыку крышталёва-чыстага патоку. Самуйлёнак. // у іранічным сэнсе Пра гукі, якія непрыемна дзейнічаюць на слых, раздражняюць яго. Не скрыпяць вароты Марцінавай пуні, якія, як .. вядома, заўсёды заводзяць сваю музыку. Бядуля.
    4. размоўнае слова Музычны інструмент. — Тэрмінова прасіў [хлапчук мой] прывезці гэтую музыку — ён кіўнуў на акардэон. Ракітны. // Аркестр. Духавая музыка. Палкавая музыка. ▪ Хутка з песнямі і музыкай на машынах, у санях, на вазках пачалі пад'язджаць да школьнага двара выбаршчыкі з суседніх калгасаў. Васілевіч.
    5. пераноснае значэнне размоўнае слова Якая-н. добра арганізаваная, наладжаная справа. [Сухадольскі:] Ты што ж гэта план зрываеш? [Угараў:] Не я, Павел Міхайлавіч. [Сухадольскі:] Як жа не ты? Шэсць машын хто затрымаў?.. Нам гэтыя шэсць машын усю музыку сапсуюць. Крапіва. // Аб чым-н. турботным, недарэчным, заблытаным. Абрыдла мне ўся гэта музыка. ▪ [Макей Філатавіч:] — Ды я, калі вы хочаце, маўчаў увесь час, .. вы першыя пачалі ўсю гэту музыку, а цяпер на мяне ўзвярнуць хочаце. Чорны.
    •••
    Класці на музыку глядзі класці.
      [Грэч. musikē.]
  музы́ка, -і, ДМ -ку, мужчынскі род
    размоўнае слова
    1. Музыкант. Музыка не спяшаючыся сеў, закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю, шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі. Сіняўскі. Музыкі ігралі адну з лепшых беларускіх полек, і ўсё ў хаце х[о]дыр[а]м хадзіла. Гарэцкі.
    2. толькі множны лік (музы́кі, -аў). Танцы. Брыгадзірава жонка, спрытная вельмі на язык, пачынае: — Яніна недаспала сёння.. [Яніна:] — З музыкаў позна прыйшла. Мурашка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com