муціць

тлумачэнне слова:

  муціць, мучу, муціш, муціць; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Рабіць мутным (у 1 знач.), каламуціць. Мільгалі лускою шчупакі. Здавалася часам, што гэта яны муцілі халодную паводкавую ваду. Пестрак.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Не даваць спакою, непакоіць, трывожыць. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум. Дуброўскі. І душу муціць неспакой, А кожны грук і др[ы]гаценне У сэрцы болем аддаюць. Колас.
    3. пераважна безасабовая форма Цягнуць на рвоту, быць у стане млосці. Яго муціла ад курэння. ▪ Назаўтра мяне так муціў голад, што я не ведаў, дзе мне дзецца. Сачанка.
    •••
    Муціць ваду — тое, што і каламуціць ваду (глядзі каламуціць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com