мы

тлумачэнне слова:

  мы, нас, нам, намі, аб нас; адзіночны лік я, займеннік асаб. 1-й асоба дзеяслова множны лік
    1. Ужываецца для абазначэння дзвюх і болей асоб, уключаючы і таго, хто гаворыць. Мы адны, сынок, адны, Дарма ў вокны паглядаем. Колас. Мы зноў пайшлі на кірмаш. Трапілі ў рады гаршчэчнікаў і л[ыжа]чнікаў. Якімовіч. // Служыць для абазначэння групы людзей, аб'яднаных агульнасцю паходжання, поглядаў, заняткаў, інтарэсаў і пад. У цяжкія часы панства і царызму мы, беларусы, на свет цэлы неслі сваю вялікую крыўду. Купала. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. — Правільна, — паспачуваў.. [Кашын], — нам, практыкам, заўжды цяжэй. Карпаў. // Ужываецца для абазначэння няпэўнай дзеючай асобы. Перад намі ў сонцы, ў зорах Будучыня наша. Купала.
    2. з прыназоўнікам «з» і творным склонам іншых займеннікаў і назоўнікаў. Ужываецца для абазначэння таго, хто гаворыць і аднаго каго-н. іншага. Мы з сяброўкай. ▪ [Гарлахвацкі:] Мы з вамі будзем пісаць навуковую працу. [Туляга:] Мы з вамі? Удвух? Крапіва. Пасля першага радаснага прывітання Антусь сказаў: — Я не надоўга. Мы з ім, — кіўнуў на таварыша, — заўтра зранку выходзім у горад. Чорны. Мы з табою, як рыба з вадою. Прыказка.
    •••
    Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым; аб якім-н. Сакрэце. І стары смела сказаў: — Дык нашы хлопцы, між намі кажучы, узялі і падпалілі маёнтак. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

У ВКЛ шлюбная здрада каралася смерцю. Якія суровыя былі нашыя продкі.