адплаціць

тлумачэнне слова:

  адплаціць, -плачу, -плапіш, -плаціць; закончанае трыванне
    1. Аддзячыць, узнагародзіць за што-н. (клопат, працу і пад.). Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Купала. [Зямля] адплаціць увосень хлебаробу за яго шчырую працу багатым ураджаем. «Звязда». // Адказаць якімі-н. дзеяннямі, учынкамі, словамі на чые-н. дзеянні, учынкі, словы. Нявольнікі працы адплацяць паўстаннем За раннюю старасць, за слёзы маленства. Глебка. Убачыўшы на твары Паліны непрыязнасць, цяпер ужо не схаваную, .. [Шмякаў] зразумеў сапраўдны сэнс Палініных слоў і адплаціў ёй іранічным позіркам. Савіцкі.
    2. пераноснае значэнне Адпомсціць за крыўду, злачынства. Ды знайшоўся.. адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія слёзы і крыўды. Якімовіч. [Салдаты:] — Дамоў направіліся мы, Каб адплаціць за ўсе нягоды І ганьбу з нашага народу Крывёй праклятых гадаў змыць. Танк.
    •••
    Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такім жа ўчынкам, такімі ж адносінамі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com