мяшацца

тлумачэнне слова:

  мяшацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне
    1. Злучацца, змешвацца з чым-н. Снегавыя крупы мяшаліся з пылам, чарнелі і прападалі. Чорны. Раса паступова высыхала, і лес напаўняла густая, паркая духмень, у якой мяшаліся пахі травы, сосен, суніц. Мележ. // Перамешвацца. Бярозы мяшаюцца з елкамі. ▪ Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў. Колас. // Рабіцца невыразным, неразборлівым. Мяшаюцца ў вачах літары.
    2. Прыходзіць у беспарадак, блытацца. Пяхота зусім сплывае ў пшанічныя палеткі: тут ужо ясна — і рэзервы, і першая лінія мяшаюцца. Чорны. // Траціць яснасць, рабіцца незразумелым (пра думкі, мову). Думкі мяшаліся. Мінулае ўрывалася ў сённяшняе, а сённяшняе нырала ў мінулае. Новікаў.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Умешвацца ў што-н. Мяшацца ў чужыя справы. ▪ Дзядзька, як кажа бабуля,.. не мяшаецца ў палітыку, а толькі чытае ды піша. Брыль.
    4. залежны стан да мяшаць1 (у 1, 2 і 4 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Гэта няёмкае пачуццё, калі сустракаеш у аўтобусе аднакурсніка, а ты кандуктар.