навакольны

тлумачэнне слова:

  навакольны, -ая, -ае.
    1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі. Навакольныя калгасы. ▪ Навакольны недалёкі лес дыхаў роснай вільгаццю. Пестрак. З вялікай надзеяй і гонарам глядзяць цяпер усе навакольныя людзі на тры велічныя капры. Кулакоўскі.
    2. Які адбываецца навокал каго-, чаго-н. Аляксей Аўдзейчык стаіць пад сцяною кароўніка і любуецца навакольнай прыгажосцю восені. Дуброўскі. Шасціць пад коламі лісце, не глушачы навакольных гукаў. Аляхновіч.
    3. у значэнне назоўнік навакольнае, -ага, ніякі род Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н. Жанчына жыла толькі.. [дзіцем], глухая да навакольнага, поўная роўнай увагі і любасці.. Карпаў.
    4. у значэнне назоўнік навакольныя, -ых, множны лік Людзі, якія знаходзяцца навокал каго-, чаго-н. Верна аглядалася, меркавала, якое робіць уражанне на навакольных. Карпюк.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com