нагрузка

тлумачэнне слова:

  нагрузка, -і, ДМ -зцы; родны склон множны лік -зак; жаночы род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў нагрузіць (у 1 знач.). Стрэлка манометра знізілася і Ціхон узяўся за пагрузку дроў. Барашка.
    2. Колькасць нагружанага; груз. Бывае, што і жалеза не вытрымлівае лішняй нагрузкі. Няхай.
    3. Колькасць работы, ступень занятасці якой-н. работай. Не гонячыся за вялікай нагрузкай, .. [Дабрамыслаў] быў надзвычай акуратны ў сваёй педагагічнай рабоце. Лобан. // Абавязкі, даручэнні, звязаныя з грамадскай працай. [Карніцкі:] — Хіба Лазарэўская пачала горш вучыцца альбо дрэнна выконваць грамадскія нагрузкі? Паслядовіч. З гонарам партыйную пагрузку Даручылі сёння вы сынам. Хведаровіч.
    4. Загружанасць работай якой-н. установы, прадпрыемства, машыны, апарата. Нагрувка электрастанцыі. ▪ Выявілася праз некаторы час, што агрэгат слабавата вытрымлівае трохзменную пагрузку, пераграецца матор. Кулакоўскі. // Колькасць работы, якая прыпадае на арганізм або асобны орган. Нагрузка па сэрца. Фізічная нагрузка спартсмена.
    5. спецыяльны тэрмін Сукупнасць сіл, якія дзейнічаюць на якое-н. цела (збудаванне, механізм, дэталь). Нагрузка на жалезную бэльку. Нагрузка на зубец.
    6. пераноснае значэнне Ступень выразнасці, насычанасці чым-н. (у дачыненні да літаратуры, мастацтва і пад.). Рыфма ў паэтычным творы.. нясе і сэнсавую пагрузку. «Полымя». Вобраз Галубовіча нясе вялікую ідэйна-мастацкую пагрузку ў творы [Я. Коласа «На ростанях»].



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com