над

тлумачэнне слова:

  над, прыназоўнік з творны склон і вінавальны склон.
    Спалучэнне з прыназ. «над» выражае:
      Прасторавыя адносіны
    1. з творны склон. Ужываецца пры абазначэнні размяшчэння, знаходжання каго- ці чаго-н. зверху, паверх каго- ці чаго-н. Туман сцелецца над полем. Сцягі над горадам. ▪ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Колас. Песня расла, шырылася, узнімалася вышэй і вышэй, над гумном, над садам, над цёмнаю сажалкай, над калодзежнымі журавамі. Лынькоў. І над Расіяй назаўсёды Зару Кастрычнік запаліў. Астрэйка. // Пры словах «рака», «возера», «балота» і пад. можа ўказваць і на размяшчэнне ў непасрэднай блізкасці да таго, што названа залежным словам. Гарадок над Дзвіной. ▪ Шкода хаткі мне старэнькай З латанай страхою, Што схілілася над Нёмнам Горкай сіратою. Колас. Каля млына над возерам устае, быццам белая воўка, пахучы туман... Бядуля. // Ужываецца для ўказання на становішча ці акалічнасць, якія пануюць, ахопліваюць што-н. Раніца ярка Зардзіць над зямлёй. Купала.
      Аб'ектныя адносіны
    2. з творны склон. Ужываецца для абазначэння адносін дзеяння да якіх-н. аб'ектаў, накіраванасці яго на што-н., засяроджанасць на чым-н. Працаваць над творам. Задумвацца над пытаннем. ▪ Алёшка і Юрка адразу звесілі чубы над чарцяжом. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні кіруючага становішча ў адносінах да каго- ці чаго-н. Улада над калектывам. Начальнік над усімі прадпрыемствамі раёна. ▪ [Насцечка] спакойна і вытрымана працавала каля дошкі і ўзяла верх над .. [Сержам]. Чорны. Тварыў [баярын] закон свой і свой суд Над абнядоленым народам. Купала.
    3. з творны склон. Ужываецца пры абазначэнні праяўлення якога-н. пачуцця ў адносінах да каго- ці чаго-н. (са словамі «смяяцца», «плакаць», «галасіць», «гараваць» і пад.). Не смейся над чужой бядой. Плакаць над стратай. ▪ Сумна вецер плакаць стане Над будынкам мужыкоў. Колас.
      Адносіны меры і ступені
    4. з творны склон. размоўнае слова Ужываецца ва ўстойлівых спалучэннях для выражэння вышэйшай ступені чаго-н. Мароз над маразамі. ▪ Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар І над царамі цар магутны! Купала.
      Параўнальныя адносіны
    5. з вінавальны склон. устарэлае слова, устарэлы выраз Ужываецца пры называнні аб'екта параўнання, супастаўлення. Над яе няма прыгажэйшай.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com