назваць

тлумачэнне слова:

  назваць, -заву, -завеш, -заве; -завём, -завяце, закончанае трыванне, каго-што.
    1. Даць імя, назву і пад. каму-, чаму-н. Прыбыткоўскія назвалі сваю дачку Ганнай. Чорны. Ленін прапанаваў назваць бальшавіцкую партыю Камуністычнай. «Весці». // Даць азначэнне (якім-н. словам), ахарактарызаваць; аднесці да ліку каго-, чаго-н. Паселішча гэта нельга было назваць вёскай. ▪ Няхай казкай цябе назавуць, Маладая мая паэма. Глебка.
    2. Сказаць імя, прозвішча, назву каго-, чаго-н., адрэкамендаваць. Незнаёмы хлопец назваў сябе і сказаў, чаго ён сюды прыехаў. Колас. — Эдвард Лявэр, — назваў сябе палонны, паціскаючы на развітанне яшчэ раз хлопцаву руку. Чорны. Добры дзень, — сказаў.. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе. Паслядовіч. // Паведаміць аб кім-н. Назваць саўдзельнікаў. ▪ [Бацька] назваў.. забойцаў, прасіў адпомсціць, падаць у суд. Шамякін. // Ведаць назву. Навокал быў свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць. Брыль.
    3. Сказаць, аб'явіць. Назваць лічбу. Назваць дзень. ▪ [Люба:] — А куды ты паедзеш? — Валя назвала горад. Чорны. — Колькі трэба заплаціць? — ціха спытаў Ярохін. Пілот назваў суму. Шамякін.
    4. Вылучыць куды-н. Выбралі праўленне. Першай у склад яго назвалі Машу. Шамякін.
    5. размоўнае слова Тое, што і наззываць. Назваць гасцей поўную хату.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com