накапаць

тлумачэнне слова:

  нака́паць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    1. чаго. Наліць па каплі нейкую колькасць чаго-н. Вольга Усцінаўна дрыготкімі рукамі накапала лекаў. Шамякін.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Нагаварыць на каго-н., данесці аб чым-н. [Зіна:] — Брыгадзір накапаў. Падліза. У чалавека жонка хворая, спазніўся, ну я і не адзначыла ў табелі. Шыцік.
  накапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; закончанае трыванне, што і чаго.
    1. Капаючы, нарабіць паглыбленняў. Накапаць ям. Накапаць панаў. ▪ Уздоўж.. [тракту].. калгаснікі накапалі траншэяў, акопаў, і наша камандаванне сцягвала туды войскі. Чыгрынаў. // Капаючы, зрабіць што-н. У цемры ночы невыразна чарнеў высокім хрыбтом ладны бруствер, які накапаў гэты баец. Быкаў.
    2. Капаючы, здабыць нейкую колькасць чаго-н. Накапаць мех бульбы. Накапаць пяску. ▪ [Лабановіч:] — Пойдзем у лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, што вы сёння прыгатавалі. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com