наліць

тлумачэнне слова:

  наліць, -лью, -льеш, -лье; -льём, -льяце і -лію, -ліеш, -ліе; -ліём, -ліяце; прошлы час наліў, -ліла, -ліло; загадны лад налі; закончанае трыванне
    1. што і чаго. Уліваючы якую-н. вадкасць, напоўніць што-н. Закіне ў чайнік. Святлана наліла шклянку і падала мужу. Шахавец. — Матуля, дайце нам папіць чаго-небудзь, — папрасіў адзін з.. [чырвонаармейцаў].. Хрысціна наліла кубак малака, працягнула старэйшаму. Жычка. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Наліло поўную бочку дажджавой вады. // Уліць у што-н. у якой-н. колькасці. Наліць вады ва ўмывальнік. Наліць талерку супу. ▪ Аляксей Іванавіч змоўк, наліў у шклянку вады і выпіў. Скрыпка.
    2. без дапаўнення (пераважна ў форме дзеепрыметнік залежны стан прошлы час). размоўнае слова Тое, што і наліцца (у 4 знач.). Каласы ўжо налілі. ▪ Вінаград, наліты поўна сокамі, Хіліць долу гнуткія сукі. Калачынскі.
    3. пераноснае значэнне; што. Напоўніць якой-н. якасцю, якім-н. пачуццём, адчуваннем. Ідзі, хай агорне душу, Налье вастрынёю зрок Трываласць твайго народа На першай з людскіх дарог. Лужанін. Распраналася .. [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела. Мележ.
    4. чаго і без дапаўнення Разліць па паверхні чаго-н. Наліць на стол вады. Наліць на абрус чарніла.
    5. чаго. Зрабіць, вырабіць ліццём нейкую колькасць чаго-н. Наліць дэталей.
    •••
    Цераз верх наліць (насыпаць) — наліць, насыпаць чаго-н. звыш меры.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com