напасці

тлумачэнне слова:

  напасці, -паду, -падзеш, -падзе; -падзём, -падзяце; прошлы час напаў, -пала; загадны лад нападзі; закончанае трыванне
    1. Зрабіць напад з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад. На вёску напалі бандыты. Воўк напаў на чараду авечак. ▪ Бумажкоў чакаў, пакуль немцы збяруцца разам, каб папасці на іх нечакана. Чорны. Заставалася адно. Папоўніць дружыну суседнімі баявымі атрадамі і ў часе суда напасці на гліну, каб такім чынам выратаваць нявінных... Чарот. // З'явіцца ў вялікай колькасці (пра чарвей, вусеняў, насякомых). На капусту напаў вусень. На вазоны напала тля.
    2. размоўнае слова З прагнасцю пачаць што-н. рабіць. Напасці на ежу.
    3. Накінуцца на каго-н. з абвінавачваннямі, папрокамі, з лаянкай і пад. На.. [Грышу] адразу напалі дзяўчынкі: — Не ведаеш, дык маўчы! — На сабе мераеш! Жычка.
    4. Раптоўна ахапіць, з'явіцца (пра душэўны або фізічны стан). Напаў смех. Напаў кашаль. ▪ Жаль скаваў мне грудзі, І нуда папала... Колас. На старога зноў напаў страх. Новікаў.
    5. Выпадкова знайсці што-н., натрапіць, пабрысці на што-н. Напасці на паклады жалеза. ▪ Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш. Колас. // Сустрэць каго-н.; сутыкнуцца на жыццёвым шляху. Напасці на добрага чалавека. // Раптам знайсці. Нарэшце .. [Сідорык] трапна напаў на довад, якім перамог ўпартасць Адама. Шынклер.
    •••
    Напасці (трапіць, натрапіць) на след — атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н.
    Не на таго напаў (натрапіў, нарваўся) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў; недаацэньваеш таго, з кім маеш справу.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com