адсадзіць

тлумачэнне слова:

  адсадзіць, -саджу, -садзіш, -садзіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Пасадзіць асобна ад каго-, чаго-н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе. Краўчанка. [Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім, на ўроках аж скура гарэла. Пташнікаў.
    2. размоўнае слова Прымусіць пакінуць якое-н. месца, не даць доступу да чаго-н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі. Кулакоўскі.
    3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля.
    4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава. Кулакоўскі.
    5. спецыяльны тэрмін Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.
    •••
    Адсадзіць пячонкі (нутро) (грубае слова, грубы выраз) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Там рай, дзе родны край.