напляваць

тлумачэнне слова:

  напляваць, -плюю, -плюеш, -плюе; -плюём, -плюяце; закончанае трыванне
    1. Плюнуць некалькі разоў куды-н., на што-н. Напляваць на падлогу.
    2. чаго. Выкінуць з рота пляўкамі нейкую колькасць чаго-н. Напляваць шкарлупін.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Аднесціся нядбайна, раўнадушна або з пагардай да каго-, чаго-н. Напляваць на справу. Напляваць на работу. ▪ [Люба:] — Я трымала на руках дзіця і сказала старому, што гэта яго ўнук. Паверыў ён ці не паверыў, але прагнаў мяне. .. Больш я там ужо не была. Наплявала. Чорны.
    4. толькі ў форме інфінітыў напляваць у значэнне выказнік, каму. размоўнае слова Выказванне поўнай абыякавасці або пагарды. [Генадзь:] — Будыка не баіцца, што пра яго скажуць. Я так бачу: напляваць яму на вашу камісію. Шамякін. [Расказчык:] — Галосяць яны цяпер, небаракі, так, што, здаецца, каменнае сэрца не вытрымае. А пану і суддзям напляваць на чужое гора. Якімовіч.
    •••
    Напляваць у душу — вельмі абразіць, насмяяцца, пакрыўдзіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com