напяць

тлумачэнне слова:

  напяць, -пну, -пнеш, -пне; -пнём, -пняцё; прошлы час напяў, -пяла; закончанае трыванне, што.
    1. Нацягнуўшы, зрабіць тугім. Напяць вяроўку. ▪ Каля ганка Вайтовіч напяў лейцы, і конь спыніўся. Пальчэўскі. // Зрабіць пругкім; напружыць. Сярмяжка слухаў наіўную шчырасць [Сцяпана] і ўсміхаўся. — Ну, а калі ў армію не возьмуць?.. — Як гэта не возьмуць?.. Гы-ы, — Сцяпан напяў на руках і грудзях мускулы. — Во! Дадзіёмаў. // Нацягваючы або расцягваючы, прымацаваць канцамі да чаго-н.; раскінуць. Эдзік выцягнуў з сянец цяжкую металічную раму. На яе напялі сетку. Гаўрылкін. На ўзбярэжжы ракі напялі брызентавую палатку — гэты паходны домік усіх будаўнікоў. Грахоўскі.
    2. размоўнае слова Надзець што-н., нацягнуць. [Вячорык] нервовым рухам ухапіў шапку і напяў на галаву. Машара.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com