нарабіць

тлумачэнне слова:

  нарабіць, -раблю, -робіш, -робіць; закончанае трыванне, чаго.
    1. Зрабіць вялікую колькасць чаго-н. Нарабіць здымкаў. Нарабіць вулляў. ▪ Увайшоў у лес я ссекчы клён, Нарабіць мне трэба лёгкіх лыжаў. Бялевіч.
    2. і што. Зрабіць, ўчыніць што-н. або многа чаго-н. (звычайна непрыемнага, дрэннага і пад.). Нарабіць памылак. Нарабіць шкоды. ▪ Малыя накінуліся на сала. Маці нарабіла крыку: — Не бярыце памногу. Чорны. Паяўленне [Сцёпкі] ў Заборцах было цэлаю праяваю вясковага жыцця, бо ў свой час ён нарабіў столькі шуму ў сяле, што аб ім доўга гаварылі і прарочылі яму нялюдскую долю. Колас. — Засуха ў нас — гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла. Шамякін.
    3. і без дапаўнення (звычайна з адмоўем). Зарабіць у дастатковай колькасці. — Грошай няма ў нас, дзедка. Тата адзін на ўсіх не можа нарабіць, — адказала Галя тое, што чула не раз з матчыных вуснаў. Сабаленка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com