насенне

тлумачэнне слова:

  насенне, -я, мужчынскі род
    1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне. Асноўным кормам вавёркі з'яўляецца насенне елкі і сасны. «Весці». З насення толькі адной шышкі цэлы барак мог бы зашумець на ветры. Ігнаценка.
    2. зборны назоўнік Зерні раслін, прызначаныя для пасеву. Насенне жыта. Пратручваць насенне. ▪ У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны. // Часткі раслін (клубні, цыбуліны і пад.) або цэлыя расліны, прызначаныя для пасеву. Пакінуць бульбы на насенне. ▪ Выспявала думка сёлетні пасеў канюшыны поўнасцю пакінуць для насення. Асіпенка.
    3. пераноснае значэнне Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне. Падумалася, што і я некалі пасеяў добрае насенне ў сэрцы Уладзіміра. Кавалёў. [Нявідны] поўнаю жменяю сее насенне буры і нянавісці да класавых ворагаў. Колас.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Нашчадкі каго-н. — Мы дарэмна тут загінем І насення не пакінем, — Кажа большая дачка. Крапіва.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com