наступаць

тлумачэнне слова:

  наступаць1, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. незакончанае трыванне да наступіць1.
    2. Ведучы актыўныя ваенныя дзеянні, рухацца наперад, весці наступленне1 (у 2 знач.). Чырвоная Армія хутка пачне наступаць. Чорны. Наступаць танкісты маглі толькі па спецыяльных дарогах. Мележ. // Весці актыўныя дзеянні з якой-н. мэтай. [Андрэй Міхайлавіч] хадзіў па пакоі.., расказваючы Вісарыёну аб тым, як зменяць свой шлях рэкі, як каналы збяруць стаячыя балотным завадзі, як будзе наступаць чалавек, як будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак.
    3. Падступаць да каго-н. з просьбамі, пагрозамі і пад. — Вы мне кажыце праўду, чуеце? Чыстую праўду, — горача наступала панна Людміла. Колас.
    4. пераноснае значэнне Набліжацца да чаго-н., распаўсюджвацца, насоўвацца на што-н. Лес дажываў апошнія дні. З таго боку, ад шашы, на яго наступаў рабочы пасёлак. Асіпенка. Хвалі з белымі грабянямі з шумам наступаюць на пясчаны бераг. В. Вольскі.
    •••
    Наступаць на пяты каму — даганяць каго-н.
  наступаць2, -ае.
    незакончанае трыванне да наступіць2.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com